Перакладчык Алена Васілевіч

Маё імя Алена Васілевіч, я жыву ў рэгіёне Рона-Альпы ў Францыі, дзе прапаную свае паслугі па вусным і пісьмовым перакладзе.

Я нарадзілся ў 1984 годзе ў Менску, сталіцы Беларусі, дзе і жыла да 2004 году, калі дзеля працягу навучання пераехала ў Францыю.

Пасля заканчэння Грэнобльскага універсітэту імя Стэндаля ў 2008 годзе па спецыяльнасці “Прыкладное мовазнаўства: руская і ангельская мовы ў сферы міжнароднага гандлю” я паступіла ў Інстытут палітычных навук горада Грэнобля на магістэрскую праграму ў галіне міжнародных адносін (міжнародныя ўрадавыя і няўрадавыя арганізацыі), пасля заканчэння якой у 2010 годзе атрымала ступень магістра.

У час свайго навучання ў магістратуры па палітычных навуках я прайшла стажыроўкі ў аўстралійскай філіі міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, якая месціцца ў Сіднэі (Аўстралія), і ў Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі аб’яднаных нацый, што знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя).

Праходзячы стажыроўкі і працуючы па кантракце ў Вярхоўным камісарыяце па правах чаловека ААН, а таксама супрацоўнічаючы з разнастайнымі няўрадавымі арганізацыямі і сродкамі масавай інфармацыі, я ажыццяўляла шмат перакладаў – як вусных, так і пісьмовых.

Каб займацца перакладамі рэгулярным чынам, я заснавала ўласную перекладніцкую кампанію “Васілёк”, якая прапануе прафесійны вусны і пісьмовы пераклад на чатыры мовы: французскую, ангельскую, рускую і беларускую – для прыватных і дзяржаўных кампаніяў, дзяржаўных органаў, міжнародных і няўрадавых арганізацый, сродкаў масавай інфорамцыі, перакладніцкіх агенцтваў і індывідуальных кліентаў.

Апроч уласна перакладу, я аказваю дапаможныя паслугі. З 2014 году я зарэгістравана ў якасці прысяжнага перакладчыка ў Рэгiянальнам Судзе Вялiкай Iнстанцii горада Грэнобль, Францыя.

Больш падрабязную інфармацію Вы знойдзеце ў маім рэзюме тут.